Сёння гадавіну заснавання святкуе Мінскі абласны інстытут развіцця адукацыі

9 октября 2015

75 гадоў сюды па веды прыходзяць… настаўнікі. Сёння гадавіну заснавання святкуе Мінскі абласны інстытут развіцця адукацыі. Падзякі ад упраўлення адукацыі цэнтральнага рэгіёна, музычныя віншаванні і юмарыстычныя прадстаўленні. Праграму ў форме капусніка падрыхтавалі выкладчыкі і выпускнікі інстытута. Дарэчы, у калектыве старэйшай ўстановы павышэння кваліфікацыі ў Беларусі - 200 спецыялістаў. Фотаздымкі рэктараў, рэдкія дакументы і першыя падручнікі да свята адкрылі выставу, прысвечаную гісторыі інстытута.

Акрамя ўрачыстай часткі, у інстытуце прайшла навукова-практычная канферэнцыя “Сучасная адукацыя дарослых: стан, праблемы і перспектывы”. Лепшыя педагогі правялі майстар-класы па актывізацыі пазнавальнай і даследчай дзейнасці вучняў, а таксама выкарыстанні кагнітыўнай камп'ютарнай графікі на занятках.