Сёння гадавіна з дня нараджэння Уладзіміра Ілліча Леніна

22 апреля 2013

Яго называюць выбітным палітычным дзеячам савецкай эпохі, вялікім настаўнікам і заснавальнікам савецкай дзяржавы. Камуністы ўсяго свету ўспамінаюць арганізатара Кастрычніцкай рэвалюцыі. Сёння гадавіна з дня нараджэння Уладзіміра Ілліча Леніна.

Паводле традыцыі, прадстаўнікі беларускай кампартыі ўсклалі кветкі да помніка на плошчы Незалежнасці ў Мінску. Яму ўжо амаль 30 гадоў. Але ён зусім не змянілўся. Леанід Левін - адзін з архітэктараў станцыі, на той момант ужо лаўрэат Ленінскай прэміі, успамінае, як цэлых тры гады працавалі над праектам, як выйгралі тэндар, хоць тады такога слова ў Саюзе яшчэ не ведалі, і як прапрацоўвалі кожную дэталь ужо пасля. А вось бронзавага Ілліча для новай станцыі метро стварыў вядомы беларускі скульптар Анатоль Анікейчык. Гэта была ўжо не першая праца майстра з вобразам правадыра сусветнага пралетарыяту. Аднак самым вядомым прыхільнікам Леніна па праве лічыцца яшчэ адзін мэтр беларускай пластыкі  Заір Азгур.

Сёння ў свеце каля 6 тысяч помнікаў Леніну, а самы першы ў Савецкім Саюзе з'явіўся менавіта ў беларускім гарадку Краснаполле. Усяго ж дагэтуль у розных гарадах нашай краіны парадку 200 скульптур і бюстаў Ульянава-Леніна. З іх тры дзясяткі, праўда, не арыгіналаў, а копій, можна ўбачыць у майстэрні Заіра Азгура ў Мінску. У калекцыі больш чым 300 прац: тут ёсць скульптуры Якуба Коласа, Янкі Купалы, Машэрава, Сталіна і нават мітрапаліта Філарэта. Але ключавой фігурай у гэтым своеасаблівым летапісе 20 стагоддзя назаўжды застанецца Ленін.

Наша калега Алена Панцюхова сустрэлася з чалавекам, які вялікую частку свайго жыцця таксама прысвяціў Леніну.


Мы зараз знаходзімся зусім не ў музеі, як можа здацца на першы погляд, а ў прыватным доме калекцыянера Мікалая Панкрата. Жыхар Полацка сабраў ужо амаль тысячу помнікаў, бюстаў барэльефаў і партрэтаў Уладзіміра Ілліча Леніна. Валодзя Ульянаў - гімназіст, Ілліч схіліўся над кнігай, а вось дзядуля Ленін  паказвае шлях у светлую будучыню. Калісьці гэтыя скульптуры стаялі ў школах, на прадпрыемствах і нават на цэнтральных вуліцах гарадоў. А ў пачатку 90-х раптам сталі нікому не патрэбныя.

Нікому, акрамя палачаніна Мікалая Панкрата. Ён не быў камуністам, да заваёў Кастрычніка ставіўся скептычна. Але бачыць, як гісторыя гноіцца на памыйніцы, не мог.  За ўласныя грошы наймаў тэхніку і перавозіў помнікі са сметнікаў да сябе ў гараж. У калекцыі Мікалая Панкрата  экспанаты, сабраныя па ўсёй тэрыторыі былога Саюза - ад Калінінграда да Уладзівастока. У кожнага свая гісторыя. Вось гэты, напрыклад, адліты ў 1924 годзе скульптарам Лаўровым, доўгі час стаяў на падмаскоўнай дачы аднаго з савецкіх партыйных босаў. А вось гэты - з дзісненскага Дома піянероў. Менавіта побач з гэтым  помнікам будучы калекцыянер даваў клятву жыць, вучыцца і змагацца, як завяшчаў вялікі Ленін… 


Уваход у дом Мікалая Панкрата адчынены для ўсіх ахвочых. На экскурсіі тут пабывалі ўжо восем з паловай тысяч наведвальнікаў з 34 краін. Калекцыянер распавядае, што рэакцыя гасцей бывае самая непрадказальная - адзін устаў на калены, другі заплакаў, а аднойчы кампанія бабуль зацягнула  рэвалюцыйную песню. Як дорагі для шматлікіх людзей былі  тыя ідэалы. Дарэчы, Мікалай Панкрат утрымлівае свой хатні музей  за ўласныя сродкі. Але з наведвальнікаў прынцыпова не бярэ ні капейкі - гісторыя не прадаецца.