Сёння галоўная ёлка Беларусі заззяе ў святочным убранні

15 декабря 2015

Тысячы разнаколерных агнёў зазіхацяць яшчэ на 23 навагодніх дрэвах. Святочныя канструкцыі будуць падсветленыя знутры святлодыёднымі лямпамі.

Сёлета ўпершыню святочнае падсвятленне з'явіцца на вуліцы Маякоўскага ўздоўж Лошыцкага парку і вакол Камароўскага рынку. А на праспекце Незалежнасці каля Дзяржцырка разгорнецца святлодыёднае пано з навагоднімі пажаданнямі для мінчан. Разнаколерныя агні гірляндаў і святочных канструкцый заіскрацца толькі на каталіцкае і праваслаўнае Раство і, вядома, у навагоднюю ноч. Ёлкі ж будуць зіхацець кожны вечар да старога Новага года.