Сёння кіраўнік Мінабароны Беларусі пракаменціраваў гібель радавога Коржыча ў Печах

18 октября 2017

Сёння кіраўнік Мінабароны Беларусі пракаменціраваў гібель радавога Коржыча ў Печах і выказаў глыбокія спачуванні сваякам. Зараз узбуджаны крымінальныя справы ў дачыненні сямі сяржантаў і двух афіцэраў. За непрыняцце мер па прадухіленні гібелі радавога Аляксандра Коржыча з Узброеных сіл звольнена пяць чалавек. Гэта начальнік 3-й школы падрыхтоўкі спецыялістаў, яго першы намеснік, камандзір і старшыны медыцынскай і навучальнай рот. Яшчэ двое адхілены ад працы. Гэта начальнік медслужбы і першы намначальніка 72-га аб'яднанага навучальнага цэнтра. Сам цэнтр, паводле слоў міністра, будзе рэфарміраваны. Пасля інцыдэнту ў Печах ва Узброеных сілах будзе зроблена выснова, і прынятыя ўсе меры па недапушчэнні такіх выпадкаў. Нагадаем, расследаванне гібелі салдата знаходзіцца на жорсткім кантролі ў Прэзідэнта Беларусі. Падрабязнасці - менш чым праз гадзіну.