Сёння фінал нацадбору на "Еўрабачанне-2020"

28 февраля 2020
Хто прадставіць Беларусь на "Еўрабачанні-2020", стане вядома ўжо сёння! У 10 вечара "Беларусь 1" і "Беларусь 24" пачнуць трансляцыю фіналу нацадбору міжнароднага песеннага конкурсу. Арганізатарам праекта традыцыйна выступае Белтэлерадыёкампанія - адзіны прадстаўнік Еўрапейскага вяшчальнага саюза ў нашай краіне. У гэтым сезоне выніковы гала-канцэрт нацадбору змяніў звыклую лакацыю. Сцэну ўсталявалі ў найбуйнейшым павільёне "Беларусьфільма".

Зараз там знаходзіцца Іна Пілевіч.

Абстаноўка ў павільёне "Беларусьфільма" максімальна набліжана да ўмоў прамога эфіру. Гэтымі хвілінамі праходзіць генеральны прагон выніковага гала-канцэрта нацыянальнага адбору на "Еўрабачанне-2020". Усё згодна з таймінгам і сцэнарыем. Без права на прыпынкі і праўкі. Шоу адкрывае харэаграфічны пралог.

Гэтымі хвілінамі ідзе генеральны прагон шоу 


Далей удзельнікі з'яўляюцца на сцэне ў тым парадку, які быў вызначаны шляхам жараб'ёўкі. Кожны нумар папярэджваюць відэавізітоўкі. І за гэты кароткі перыяд артыстам трэба паспець выйсці на сцэну, а іх камандам вынесці рэквізіт. А гэта ў некаторых выпадках няпростая задача. У некаторых нумарах задзейнічана вялікая колькасць інструментаў, прысутнічае канапа і нават паўтараметровы подыум, на які залазіць выканаўца. Таксама канкурсанты будуць здзіўляць маляўнічай графікай, аўтарскай харэаграфіяй і дызайнерскімі касцюмамі.

На пуцёўку ў Ратэрдам прэтэндуюць 12 выканаўцаў


Нагадаем, у фінале 12 прэтэндэнтаў. Сярод іх як калектывы, так і салісты. Яны праспяюць на беларускай і англійскай мовах. Ёсць кампазіцыя і зусім без слоў. Пазнаёміцца з удзельнікамі бліжэй дапамагаюць вядучыя. 

Вядучыя шоу - Яўген Перлін і Хелена Мерааі 


У гэтым сезоне асобамі шоу сталі каментатар "Еўрабачання" Яўген Перлін і прадстаўніца нашай краіны на дзіцячым песенным конкурсе ў Грузіі  Хелена Мерааі. 

 Сёння фінал нацадбору на "Еўрабачанне-2020" 


Сцэна ў гэтым сезоне праекта здзіўляе сваёй формай - адразу дзве круглыя пляцоўкі. Яны злучаныя подыумам. На сцэне знаходзіцца і кабінет журы. Хто ж у складзе судзейскай калегіі на гэты момант – пытанне,  якое інтыгуе як фанатаў праекта, так і саміх удзельнікаў. Спіс журы зусім хутка будзе апублікаваны на афіцыйным тэлеграм-канале Агенцтва тэленавін - ATN_NEWS. Так што падпісвайцеся і даведаецеся першымі. 

Балы фіналістам выставяць журы і гледачы 


Балы фіналістам змогуць выставіць не толькі суддзі, але і гледачы. Галасаванне будзе адкрыта на 10 хвілін адразу пасля выступлення ўсіх удзельнікаў. Лідара галасавання ўжо чакае фірмовая статуэтка праекта - стылізаванае еўравізійнае сэрца было дастаўлена напярэдадні. Ну, і вядома, галоўны прыз - магчымасць выканаць свой хіт на біс у фінале шоу і адправіцца на конкурс у Ратэрдам.