Сёння яўрэі ўсяго свету пачынаюць святкаваць Пэсах

22 апреля 2016

Самае старажытнае са святаў, у якое ўспамінаюць выхад з Егіпта і з'яўленне яўрэйскага народа. Пасля першай зоркі, яўрэі садзяцца за велікодны стол, за якім збіраюцца некалькі пакаленняў сям'і.

Дакладнага часу пачатку святкавання Пэсаху няма. Калі праваслаўны і каталіцкі Вялікдзень заўсёды адзначаецца ў нядзелю, то Пэсах можа пачацца ў любы дзень тыдня і працягваецца 8 дзён у дыяспарах і 7 дзён на тэрыторыі Ізраіля. У Беларусі Пэсах будуць адзначаць да 30 красавіка.