Сёння дождж з мокрым снегам

3 февраля 2016

На змену амаль вясноваму цяплу, які б'е тэмпературныя рэкорды, сёння прыйдзе непагодлівае надвор'е і дождж з мокрым снегам. Узмацніцца і вецер. Абвешчана штармавое папярэджанне. У Віцебскай вобласці парывы будуць дасягаць 22 метраў за секунду. Заўтра надвор'е трохі палепшыцца. Аднак да канца тыдня ў большасці раёнаў краіны абяцаюць ападкі, а на дарогах захаваецца галалёдзіца.