Сёння "Дарога мужнасці" прывяла ўдзельнікаў міжнароднага бронепрабегу ў Мінск

20 июня 2018

Ля Музея Вялікай Айчыннай вайны разгарнулася экспазіцыя баявой тэхнікі. БТР 40, "Кацюша" - гэтыя магутныя машыны-арыгіналы пракладваюць маршрут ўпершыню. Тысячы кіламетраў у імя Вялікай Перамогі пераадольваюць інтэрнацыянальныя экіпажы - расійскія, беларускія, казахстанскія, армянскія. Удзельнікаў паўсотні. Заўтра іх можна ўбачыць у Мінску яшчэ і на "Лініі Сталіна".

Гэты бронепрабег ўжо другі. Маршрут праходзіць па дзесяці гарадах Беларусі і Расіі. 22 чэрвеня аўтакалона прыбудзе ў Брэсцкую крэпасць. Фінішуе "Дарога мужнасці" ў Маскве на Паклоннай гары.