Цыклон "Аксель", які прынёс моцныя снегапады ў Беларусь, ужо сёння перамесціцца на тэрыторыю Расіі.
Да такіх капрызаў прыроды нашы аварыйныя і камунальныя службы апынуліся гатовыя. Снегапрыбіральная тэхніка працавала ва ўзмоцненым рэжыме.
Супрацоўнікі ДАІ дапамаглі больш як тромстам вадзіцелям, якія трапілі ў складаную сітуацыю на дарозе. Да непагадзі напярэдадні дадаліся і маразы з моцным ветрам, а ў найбліжэйшыя дні слупкі тэрмометраў будуць апускацца ўсё ніжэй.
Дзмітрый Рабаў, начальнік cлужбы Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі: "Тэмпература паветра будзе складаць 20-27, па паўночным захадзе 28-32 градусаў марозу, днём дзесьці ў сярэднім будзе 20 градусаў. Такое надвор'е захаваецца і ў пачатку наступнага тыдня. Паступовае аслабленне маразоў - толькі ў сярэдзіне наступнага тыдня. Там ужо ў начныя гадзіны будзе ад 7 да 14-ці марозу".
Аранжавы ўзровень небяспекі і штармавое папярэджанне сіноптыкі аб’явілі і на сёння. Невялікі снег чакаецца толькі ва ўсходніх раёнах Беларусі, аднак днём слупкі тэрмометраў апусцяцца да 20-ці градусаў са знакам мінус.













