Сёння дэпутаты Палаты прадстаўнікоў вызначаць кіраўнікоў пастаянных камісій

11 декабря 2019
Сёння на парадку дня  чарговай сесіі новага парламента - арганізацыя будучай працы. Нагадаем, раней дэпутаты галасавалі за спікера і яго намесніка, а сёння выберуць кіраўнікоў профільных камісій. Дэпутацкі корпус таксама павінен вызначыцца і са складам кожнай з іх. Колькасць такіх камісій новае скліканне змяняць не стаў - іх па-ранейшаму 14. Аграрныя, эканамічныя пытанні, сямейная і моладзевая палітыка, адукацыя, навука, ахова здароўя і іншыя кірункі. Пасля фарміравання камісій дэпутаты могуць прыступаць да заканатворчасці.