Сёння дзень зімовага сонцастаяння

22 декабря 2019
Гэта самы кароткі і энергетычна напоўнены дзень у годзе. Сонца будзе свяціць каля 8 гадзін. Затое ночы пачнуць станавіцца карацейшымі, а дні - даўжэйшымі. Медыкі гавораць, што наступнае павелічэнне светлавога дня абавязкова станоўча адаб'ецца на здароўі. У тых, хто дагэтуль пакутаваў ад недахопу сонечных промняў, паступова будзе паляпшацца самаадчуванне.