Сёння Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных сіл Беларусі

23 февраля 2016

23 лютага ў нашай стране стаў сапраўды мужчынскім святам. Але галоўныя героі гэтага дня - тыя, хто сёння служыць і прысвяціў жыццё Узброеным сілам краіны. У Брэсце ўрачыстасці пачаліся ў легендарнай цытадэлі. Загінуўшых абаронцаў крэпасці-героя ўшанавалі хвілінай маўчання, у іх гонар прагучаў кулямётны залп. Улады рэгіёна, гараджане, ветэраны і вайскоўцы ўсклалі кветкі да Вечнага агню.

Яўген Зайцаў, ваенны камісар Брэсцкай вобласці: "Гатоўнасць да гэтага свята Брэсцкі гарнізон паказаў падчас правядзення комплекснай праверкі Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. Тыя задачы, якія стаялі перад сіламі спецыяльных аперацый, перад войскамі супрацьпаветранай абароны, усе былі выкананыя з выдатнай якасцю. Крайняя праверка гатоўнасці тэрытарыяльных войскаў, якая праводзілася ў Гомельскай вобласці, гаворыць аб тым, што тэрытарыяльныя войскі ў Рэспубліцы Беларусь сёння гатовыя выконваць нараўне з Узброенымі сіламі задачы па абароне нашай дзяржавы".

Па плошчы Цырыманіялаў пад гукі ваеннага аркестра ўрачыстым маршам прайшла рота ганаровай варты. Мерапрыемствы ў Брэсце прадоўжацца святочным канцэртам, узнагароджаннем лепшых вайскоўцаў і афіцэрскім балем.