Сёння Дзень ратавальніка

19 января 2016

"Прафесіяналізм. Адвага. Гонар" - дэвіз людзей, якія штодня ратуюць жыцці. Сёння работнікі МНС Беларусі адзначаюць прафесійнае свята. За 17 гадоў ім удалося выратаваць каля 100 тысяч чалавек і ліквідаваць больш чым 180 тысяч надзвычайных сітуацый. Прычым працуюць ратавальнікі ўсюды - на зямлі, у небе і ў вадзе.

Беларускія ратавальнікі аказваюць дапамогу ў розных кутках планеты. Супрацоўнікі атрада спецыяльнага прызначэння акрэдытаваныя для ўдзелу ў міжнародных гуманітарных аперацыях. Падраздзяленняў такога статусу ўсяго 30 у свеце.