Сёння - Дзень пажылых людзей

1 октября 2013

Да свята ў доме-інтэрнаце ў Ждановічах спецыяльна для ветэранаў вайны і працы выдатнікі і пераможцы конкурсаў і алімпіяд мінскай гімназіі №1 правялі дабрачынны канцэрт. Гітара, саксафон, народныя і нават спартыўныя танцы - дзеці прэзентавалі свае лепшыя крэатыўныя ідэі. Але найважнейшае - гэта клопат аб пажылых людзях і ўвага да іх.


Пра гэта і гаварыла міністр працы і сацабароны Беларусі Мар'яна Шчоткіна, калі праводзіла для навучэнцаў з гэтай гімназіі першы ў гэтым навучальным годзе ўрок. Тады і нарадзілася ідэя такога сумеснага дабрачыннага праекта.


Сёння ў большасці дзяржаўных цырульняў, хімчыстак, майстэрняў па рамонце абутку і ювелірных вырабаў, а таксама фотаатэлье для пажылых кліентаў - скідкі на паслугі. Цікава, што пажылымі ў свеце прынята лічыць людзей старэйшых за 60 гадоў. А з 90-гадовага ўзросту - гэта ўжо доўгажыхары. У нашай краіне такіх - каля 25 000 чалавек.