Сёння Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў

15 февраля 2013
У сучаснай Беларусі воіны-інтэрнацыяналісты з'яўляюцца дастойным прыкладам для моладзі, гаворыцца ў звароце Прэзідэнта Беларусі ветэранам вайны ў Афганістане. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што краіна аддае даніну павагу сваім сынам, якія ў розныя гады далёка ад Радзімы з гонарам выконвалі воінскі доўг.
Па традыцыі Дзень памяць воінаў-інтэрнацыяналістаў 15 лютага. Менавіта ў гэтую дату 24 гады таму былі выведзеныя апошнія роты салдат Савецкай арміі з Афганскай зямлі.
Афганістан для шматлікіх стаў пунктам незвароту. Імёны беларускіх герояў не страчаныя і не забытыя. Нават зараз, калі мінула амаль чвэрць стагоддзя, гэтая вайна не страціла актуальнасць. Удзельнікі канфлікту ўспамінаюць падзеі са слёзамі на вачах, іх слухачы з непадробнай цікавасцю малююць у сваім уяўленні карціны бітваў. Для студэнтаў гістарычнага факультэта БДУ гэтыя сустрэчы - аснова будучых дысертацый і навуковых прац.
Салдат Афгана назвалі ганарлівым імем воіны-інтэрнацыяналісты. І, сапраўды, іх намеры і мэты былі высакароднымі. Дарэчы, усяго выконваць свой інтэрнацыянальны доўг у Афганістан адправіліся каля 30 тысяч беларусаў.
103 Віцебская дывізія ВДВ першай увайшла ў Афганістан і апошняй выйшла адтуль. Выканалі свой інтэрнацыянальны доўг і салдаты 5 асобнай брыгады спецыяльнага прызначэння з Мар'інай Горкі. Усяго падчас баявых дзеянняў з Афгана не вярнуўся 771 беларускі салдат. Сёння ўся Беларусь будзе ўспамінаць подзвіг воінаў-інтэрнацыяналістаў. Вядома, галоўныя падзеі па традыцыі ў сталіцы пройдуць на Востраве слёз.