Сёння Дзень памяці святога праведнага Філарэта Міласцівага

14 декабря 2015

Праваслаўная царква сёння  адзначае Дзень памяці святога праведнага Філарэта Міласцівага. З днём тэзаімянінаў Мітрапаліта Філарэта, ганаровага Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі павіншаваў Кіраўнік дзяржавы. Аляксандр Лукашэнка адзначыў неацэнны ўклад Мітрапаліта Філарэта ў стварэнне падмурка дасягненняў, накіраваных на фарміраванне маральна здаровага грамадства, і ўмацаванне міжканфесійнай згоды ў краіне. 

Нагадаем, 24 кастрычніка споўнілася 50 гадоў з дня архірэйскай хіратоніі ўладыкі, а 21 сакавіка Мітрапаліт Філарэт адзначыў сваё 80-годдзе.