Сёння Дзень вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Дзень Незалежнасці

3 июля 2014
7 дзесяцігоддзяў адлучаюць сённяшнюю раніцу ад той ліпеньскай, 44-га. 7 дзесяцігоддзяў без вайны, мірнага, стваральнага жыцця. Сёння - Дзень вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Дзень Незалежнасці, адзіная дата ў календары і вельмі сімвалічная ў нашай гісторыі. 3-е ліпеня ўвасобіла адзінства і пераемнасць мінулага і сучаснасці. Словы падзякі мы сёння гаворым тым людзям, якія змаглі выстаяць у самую цяжкую для нашай зямлі гадзіну. Мы дзякуем тым, хто тады змог падняць Беларусь з руін, і тым, хто сёння паднімае моладзь, вучыць не саступаць перад цяжкасцямі і шчыра любіць Радзіму.

У выніку аперацыі Баграціён, якая стала сімвалам вызвалення Беларусі, досвіткам 3 ліпеня ў Мінск з паўночнага ўсходу ўварваўся 2-і гвардзейскі танкавы корпус Бурдзейнага. З поўначы і паўднёвага ўсходу да горада падышлі часці 3-га і 1-га Беларускіх франтоў. Да вечара 3 ліпеня Мінск быў цалкам вызвалены ад ворага. Чырвоны флаг над горадам ізноў узвіўся праз тысячу і 100 дзён і начэй - роўна столькі доўжылася акупацыя горада, разбуранага бамбардзіроўкамі нямецкай авіяцыі. Мінск быў разбураны на 85%. Беларусы ведаюць цану волі: у Вялікай Айчыннай за яе загінуў кожны трэці жыхар краіны. Уклад беларускага народа ў Вялікую Перамогу і незалежнасць сапраўды неацэнны, такая перамога ёсць далёка не ў кожнага народа.