Сёння дзень Маці Божай Будслаўскай - апякункі нашай зямлі

2 июля 2013

Сёння ў літургічным календары Беларусі значыцца Дзень Маці Божай Будслаўскай - апякункі нашай зямлі. Кожны год перад святам вернікі ідуць пешшу ў невялікі пасёлак у Мядзельскім раёне Будслаў, каб памаліцца святыні, папрасіць у яе здароўя і павініцца ў грахах. Сёлета ўвесь каталіцкі свет адзначае 400-годдзе знаходжання абраза ў Будславе. Сёлета дні шанавання Маці Божай Будслаўскай пройдуць 5 і 6 ліпеня, каб вернікам было прасцей прыбыць у Будслаў.


Сілу збавення Будслаўскай Маці Божай прызнаў і Ватыкан. 15 гадоў таму абраз каранавалі. Для каталіцкай царквы гэта значыць тое ж самае, што і кананізацыя святых.