Сёння - Дзень машынабудаўніка

30 сентября 2018

Дзякуючы іх распрацоўкам мы будуем дамы, перавозім тавары, робім гарады больш чыстымі, утульнымі і мабільнымі! Сёння - Дзень машынабудаўніка. З прафесійным святам працаўнікоў гэтай галіны павіншаваў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка: "Штодня вы выконваеце складаную, цікавую і выключна важную для ўстойлівага развіцця Беларусі работу. Ваша праца ляжыць у аснове эканамічнага росту краіны, узроўню дабрабыту народа, умацоўвае імідж нашай дзяржавы на міжнароднай арэне, яе абароназдольнасць і суверэнітэт", - гаворыцца ў віншаванні.

Беларуская машынабудаўнічая галіна - гэта 1200 арганізацый, дзе працуюць амаль 200 тысяч чалавек. Мінпрам адзначае рост выпуску прадукцыі па шматлікіх пазіцыях. Так, вытворчасць легкавых аўтамабіляў павялічылася больш чым у 3 разы, тралейбусаў - у 2, а, напрыклад, кар'ерных самазвалаў - у паўтара раза. Дарэчы, напярэдадні БелАЗ адзначыў 70-годдзе. Сярод ноу-хау завода-гіганта - беспілотная тэхніка. А сусветны рэкардсмен - машына на 450 тон - у перспектыве можа дадаць яшчэ сотню ў грузападымальнасці.

Сёлета сваю навінку прэзентуе і Інстытут машынабудавання Акадэміі навук. Гэта ўніверсальная камунальная машына. Яна падмятае лісце або снег на вузкіх вуліцах і замяняе адразу тузін дворнікаў.