Сёння Дзень касманаўтыкі. 58 гадоў таму Юрый Гагарын здзейсніў першы палёт вакол Зямлі

12 апреля 2019

Сёння Дзень касманаўтыкі. 58 гадоў таму Юрый Гагарын на караблі "Усход-1" вылецеў з касмадрома Байканур, каб упершыню ў свеце здзейсніць арбітальны аблёт планеты Зямля. 

У спіс касмічных дзяржаў 7 гадоў таму ўвайшла і Беларусь. Такі статус зараз носяць 37 краін. Для сусветнага прызнання такога маштабу патрэбная свая касмічная праграма, касманаўты і галоўнае - спадарожнік. Над ужо другім для нашай краіны апаратам зандавання Зямлі зараз працуюць расійскія і беларускія навукоўцы. Сёлета плануюць завяршыць эскіз, у наступным - пачаць праектаванне. Ну а запуск спадарожніка запланаваны на 2023 год.

Барыс Чарнуха, намеснік дырэктара УП "Геаінфармацыйныя сістэмы" НАН Беларусі: "Асноўны элемент спадарожніка, які вызначае якасць яго прадукцыі - касмічных здымкаў,  будзе створаны ў Беларусі на прадпрыемстве "Пеленг". А наземная інфраструктура для новай касмічнай сістэмы будзе стварацца сумесна беларускімі і расійскімі прадпрыемствамі. З беларускага боку гэта НАН".

У Дзень касманаўтыкі на тэлеканале "Беларусь 3" адбудзецца прэм'ера фільма Анатоля Алая "Зямляк" пра беларускага касманаўта Алега Навіцкага. Унікальныя матэрыялы і невядомыя дагэтуль падрабязнасці яго палёту на МКС глядзіце сёння ў 16:20 і 22:50.



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя