Сёння Дзень энергетыкаў

22 декабря 2013

Беларусь сёння адзначае Дзень энергетыкаў. Мабыць, сімвалічна, што адбываецца гэта ў самы кароткі светлавы дзень у годзе. Прафесіяналы сваёй справы гарантуюць стабільнае і бяспечнае энергазабеспячэнне прадпрыемстваў, бальніц, жылых дамоў. Зараз перад беларускімі энергетыкамі стаяць новыя маштабныя задачы. Адна з іх - будаўніцтва Беларускай АЭС. Адзначым, у Астравец ужо цалкам дастаўлена сістэма бяспекі. Зараз ідзе яе мантаж.