Сёння - Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі. Са святам беларусаў і расіянаў, і Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі павіншаваў Старшыня Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы, Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.
25 гадоў нашы краіны будуюць Саюзную дзяржаву. Штогод рэалізуюцца дзясяткі саюзных праграм і сумесных праектаў. Гэтая дата - сімвал сяброўства братэрскіх народаў, захавання агульнага духоўнага і культурнага адзінства. Сёння ў Расіі пражываюць больш як паўмільёна беларусаў. Самыя буйныя беларускія дыяспары - у Новасібірску, Калінінградзе, Карэліі, Санкт-Пецярбургу і, вядома, у Маскве.
Сёння - Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі
2 апреля 2021













