Сёння Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі

2 апреля 2020
У 1996 годзе прэзідэнтамі Беларусі і Расіі быў падпісаны дагавор аб утварэнні Супольнасці дзвюх краін. Старшыня Вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы, Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў беларусаў і расіян. Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што гэтае свята, упісанае ў гістарычны каляндар дзвюх краін больш чым 20 гадоў таму, увасабляе ў сабе непадробнае імкненне беларусаў і расіян працягваць слаўныя традыцыі сваіх дзядоў і бацькоў жыць у міры і згодзе, будаваць агульны трывалы дом на карысць цяперашняга і будучых пакаленняў. 

Таксама Аляксандр Лукашэнка накіраваў віншаванні Прэзідэнту Расіі Уладзіміру Пуціну,  Старшыні Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы, Старшыні ўрада Расіі Міхаілу Мішусціну, Старшыні Савета Федэрацыі Федэральнага сходу Расіі Валянціне Мацвіенцы, Старшыні Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі, Старшыні Дзярждумы Расіі Вячаславу Валодзіну, Дзяржсакратару Саюзнай дзяржавы Рыгору Рапоту і Патрыярху Маскоўскаму і ўсяе Русі Кірылу.