Сёння Дзень беларускай навукі

29 января 2017

Віншаванні дзеячам сферы, работнікам навукова-даследчых інстытутаў і ВНУ накіраваў Кіраўнік дзяржавы. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што не выпадкова цяперашні год у краіне аб’яўлены Годам навукі. Гэта павінна надаць магутны стваральны імпульс і натхніць на новыя дасягненні. Адна з галоўных задач беларускіх навукоўцаў сёння - павышэнне экспартнага патэнцыялу. За мінулы год інстытуты Нацыянальнай акадэміі навук экспартавалі тавараў і паслуг (а гэта ў першую чаргу новыя распрацоўкі і тэхналогіі) больш чым на 40 мільёнаў долараў.

Адзначым, штогод у Беларусі навукоўцы прэзентуюць мінімум паўдзясятка распрацовак сусветнага значэння. Акрамя таго, Акадэмія навук супрацоўнічае з больш чым сарака краінамі. А сёлета ў чэрвені ў Маямі ўпершыню пройдзе выстава беларускіх інавацый.