Сёння Дзень архітэктара

7 октября 2013
Усе архітэктары свету сёння адзначаюць прафесійнае свята. У Беларусі гэты тыдзень аб'яўлены архітэктурным, а гэта значыць, што ў кожнага з'явілася магчымасць наведаць лепшыя тварэнні сучаснай беларускай архітэктуры. І сёння знакамітыя праекціроўшчыкі самай буйной лядовай арэны краіны, а таксама самага загадкавага будынка сталіцы - Крышталь пагадзіліся асабіста падзяліцца са школьнікамі і студэнтамі прафесійнымі сакрэтамі. А для нашай здымачнай групы нават прыадкрыць найбліжэйшую архітэктурную будучыню Беларусі.

Таямніца чырвонага крышталя, архітэктурны феномен Мінск-Арэны і рэканструкцыя Нацыянальнага аэрапорта. У Дзень архітэктуры мы знайшлі адказы на самыя хвалюючыя пытанні галіны. Як зменіцца беларуская сталіца за найбліжэйшыя некалькі гадоў - глядзіце сёння ўвечар у вялікім рэпартажы на інфармацыйным канале Панарама.