Сімвалічна, што прафесійнае свята капальнікі адзначаюць менавіта летам. Бо менавіта на гэты час выпадае пік экспедыцый. У пошуках каштоўнасцяў і сенсацый удзельнічаюць і выкладчыкі, і студэнты гістарычных факультэтаў, і валанцёры. Сярод гучных знаходак гэтага сезона фундамент будынка 12 стагоддзя на тэрыторыі новага замка ў Гродне. А ў Вілейскім раёне ўпершыню ў Беларусі выяўленыя астаткі шкловытворчай мануфактуры 18-га стагоддзя. Таксама археолагі ўстанавілі першапачатковае архітэктурнае аблічча Спаса-Праабражэнскай царквы.













