Сёння ўшаноўвалі лепшых медыцынскіх работнікаў

15 июня 2018

Сваё жыццё яны прысвячаюць дапамозе людзям. Лепшых медыцынскіх работнікаў ушаноўвалі сёння на галоўнай канцэртнай пляцоўцы краіны. 36 урачоў і медсясцёр атрымалі граматы, дыпломы і грашовыя прэміі. Кандыдатаў на званне лепшага ў гэтым годзе выбірала спецыяльная камісія, якая ацэньвала эфектыўнасць і інавацыйны падыход у працы.

Узнагароджанне адбылося з нагоды прафесійнага свята медыцынскіх работнікаў, якое адзначаецца ў нядзелю, 17 чэрвеня. Усяго ў сістэме аховы здароўя ў сталіцы працуюць каля 50 тысяч урачоў.