Сёння Бараўляны выглядаюць як адна вялікая будаўнічая пляцоўка

27 июля 2015

У Мінскай вобласці працягваецца рэалізацыя праграмы добраўпарадкавання малых гарадоў і населеных пунктаў. Так у фінальную стадыю ўваходзіць рэканструкцыя пасёлка Бараўляны. Што акрамя новых дамоў і дарог атрымаюць яго жыхары, і якія пасёлкі таксама закрануць маштабныя змены. Аляксей Кандраценка з падрабязнасцямі.

Кожны год Бараўляны наведваюць тысячы людзей, прычым не толькі з Беларусі. Медыцынскія цэнтры, якія тут размешчаны, запатрабаваныя ў пацыентаў з усіх краін СНД. Развіваецца і сам пасёлак - узводзяць жыллё, з'яўляюцца новыя сацыяльныя аб'екты.

Адзін з такіх - Бараўлянскі дом быту. Яго рэканструкцыя заканчваецца. Пры гэтым тут пачаў працаваць абсалютна новы сэрвіс - экалагічна бяспечная чыстка дываноў. Аператыўна і нядорага - 34 тысячы рублёў за квадратны метр - і ў любімай хатняй рэчы - «другое жыццё». Паўнавартаснае ж наваселле Дом быту адзначыць ўжо восенню.

Сёння Бараўляны выглядаюць як адна вялікая будаўнічая пляцоўка. У першую чаргу пад рэканструкцыю трапілі старыя дамы і двары. Таксама прыводзяць у парадак дзіцячыя садкі, школы і бальніцы.

Бараўлянскі сельсавет у цэлым - гэта амаль 50 тысяч жыхароў. Задача маштабных пераўтварэнняў - зрабіць інфраструктуру сталічнага ўзроўню.

Ужо ў сярэдзіне восені ў пасёлка з'явіцца новае амплуа. Усе асноўныя работы завершаць да 1 лістапада. Вынікі асабіста праверыць губернатар Сямён Шапіра. Зрэшты, на гэтым добраўпарадкаванне малых населеных пунктаў не заканчваецца. На чарзе - Калодзішчы, Самахвалавічы, Гатава і Мачулішчы.