Сёння беларусы прымуць удзел у акцыі "Гадзіна Зямлі"

24 марта 2018

Сёння ўвечары з 20:30 да 21:30 беларусы прымуць удзел у самай вядомай экалагічнай акцыі "Гадзіна Землі". Традыцыйна яна закліканая нагадаць аб сусветных экалагічных праблемах. У Беларусі акцыя праводзіцца ўжо 10-ы раз. Падчас "Гадзіны Зямлі" адключаць святло каля 30 знакавых аб'ектаў па ўсёй краіне. Летась да экалагічнай акцыі далучыліся 25 млн. чалавек з 187 краін свету. Падсвятленне было выключанае больш чым на трох тысячах архітэктурных аб'ектаў.