Беларускія танкісты сталі лепшымі ў сваім заездзе спаборніцтваў "Танкавы біятлон"

7 августа 2019

На палігоне Алабіна прайшоў трэці этап індывідуальнай гонкі. Наша каманда спаборнічала з экіпажамі з Кітая, Сербіі і  Азербайджана. Пры хуткасці больш як 70 км за гадзіну трэба праехаць тры кругі, пераадольваючы равы і водныя перашкоды. Пры гэтым весці агонь на паражэнне па некалькіх мішэнях. Пры стральбе па верталёце не спрацаваў датчык, і камандзе Беларусі залічылі штрафны круг. Але нягледзячы на гэта наша каманда паказала лепшы час заезду - 22 хвіліны 17 секунд, апярэдзіўшы кітайскі экіпаж.