Сёння беларускія сенатары разгледзяць законапраект па адказнасці за ваджэнне аўтамабіля ў п'яным выглядзе

28 июня 2013

Дакумент, ініцыяваны Прэзідэнтам, дэпутаты аднагалосна ратыфікавалі адразу ў двух чытаннях. Новая рэдакцыя прапаноўвае канфіскацыю аўтамабіля ў п'яных вадзіцеляў за паўторнае парушэнне на працягу года і павелічэнне штрафаў да 10 мільёнаў рублёў. Але галоўныя змены закрануць Крымінальны кодэкс. Калі ДТЗ з удзелам п'янага вадзіцеля прывядзе да смерці чалавека, то вінаватага могуць пасадзіць на тэрмін ад 5 да 10 гадоў. На фінальным пасяджэнні другой сесіі сенатары таксама абмяркуюць механізмы іпатэкі, законы аб валютным кантролі, ахове працы і дзейнасці свабодна-эканамічных зон.