Сёння беларускія натарыусы правядуць бясплатныя кансультацыі

2 декабря 2016

Вырашыць складаныя жыццёвыя пытанні і павысіць прававую пісьменнасць. Сёння беларускія натарыусы правядуць бясплатныя кансультацыі. Атрымаць бязвыплатную дапамогу зможа кожны ахвочы на працягу рабочага дня. Кампанія прымеркаваная да Дня юрыста, які ў краіне адзначаюць у першую нядзелю снежня. Адзначым,  правядзенне такіх мерапрыемстваў ужо стала традыцыяй. Толькі за гэты год   скарысталіся бясплатнай кансультацыяй больш за 23 тысячы беларусаў.