Яе гісторыя пачалася ў 1953 годзе. Тады ў Гомелі было сфарміравана Вышэйшае інжынернае радыётэхнічнае вучылішча. Зараз Ваенная акадэмія лічыцца адной з лепшых ВНУ ў СНД і далёкім замежжы. Толькі за перыяд незалежнасці нашай краіны яе выпускнікамі сталі каля 12 тысяч чалавек.
Напярэдадні юбілею перад сценамі акадэміі адбылося ўрачыстае адкрыццё сімвалічнай скульптуры. У статуі выпускніка-лейтэнанта многія пазналі сябе, калі маладымі афіцэрамі ішлі на службу. Сёння розныя пакаленні сабраліся разам павіншаваць Ваенную акадэмію, што дала ім дарогу ў жыццё.














