Сёння беларуская аўтаінспекцыя адзначае свой юбілей

6 июля 2016

Святочная праграма разгарнулася ў цэнтры сталіцы на Кастрычніцкай плошчы. Дарожную міліцыю з вялікім святам павіншаваў асабіста міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч. Ля Палаца Рэспублікі размясцілі тэхніку за ўсю гісторыю беларускай аўтаінспекцыі. Ад рэтрааўтамабіляў да сучасных машын і матацыклаў. Гледачы змаглі ўбачыць і форму розных часоў нашай дарожнай міліцыі. Як відаць, яна з часам вельмі памянялася. Нязменнымі засталіся толькі задачы - забяспечваць парадак на дарогах. Часцяком праца дарожнай міліцыі звязаная не толькі з выяўленнем аўтапарушальнікаў. Узімку аўтаінспектары адаграваюць вадзіцеляў, якія змерзлі, часцяком удзельнічаюць у затрыманні злачынцаў.