Сёння беларусам сталі прыходзіць СМС-апавяшчэнні ад службы 101: у краіне праводзіцца адзіны дзень бяспекі

19 февраля 2019

Сёння на мабільныя тэлефоны беларусаў сталі прыходзіць СМС-апавяшчэнні ад службы 101 - у краіне ўпершыню праводзіцца адзіны дзень бяспекі. Да сакавіка прафілактычныя мерапрыемствы пройдуць у школах, універсітэтах, гандлёвых цэнтрах і іншых аб'ектах з масавым знаходжаннем людзей. Яны накіраваныя на папярэджанні надзвычайных здарэнняў. Адзіны дзень бяспекі ў краіне плануецца праводзіць двойчы на год.