Сёння Беларусь адзначае Дзень навукі

26 января 2014

З прафесійным святам і юбілеем Акадэміі навук беларускіх навукоўцаў павіншаваў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка. Навука стварае надзейны інтэлектуальны фундамент беларускай дзяржавы, вызначае шляхі нашага руху наперад. Імёны і дасягненні вядомых навукоўцаў з'яўляюцца прадметам гонару ўсяго народа. Сёння беларускай навуцы неабходна выйсці на перадавыя пазіцыі ў стратэгічных кірунках інавацыйнага развіцця, умацаваць сувязь даследаванняў і распрацовак з надзённымі патрэбнасцямі эканомікі і забяспечыць укараненне іх вынікаў у практыку, - гаворыцца ў віншаванні. Па традыцыі віншуюць беларускіх навукоўцаў у апошнюю нядзелю студзеня. А сёлета свята супала яшчэ з адной значнай датай - Акадэміі навук 85 гадоў.


Адна з галоўных задач беларускіх навукоўцаў сёння - павышаць экспартны патэнцыял. За мінулы год інстытуты Нацыянальнай акадэміі навук экспартавалі тавараў і паслуг, а гэта, у першую чаргу новыя распрацоўкі і тэхналогіі, амаль на 11 мільярдаў долараў.