Сёння Беларусь адзначае Дзень Канстытуцыі

15 марта 2018

Паводле асноўнага закона краіны, Беларусь з'яўляецца сацыяльнай дзяржавай, галоўная каштоўнасць якога - чалавек. 24 гады назад на 13-й сесіі Вярхоўнага савета Рэспублікі Беларусь была прынятая першая Канстытуцыя ў гісторыі суверэннай Беларусі. У дакуменце, размешчаным на 30 старонках, вызначаецца дзяржаўны лад нашай краіны, там жа замацаваны прынцып раздзелу ўлад і заснаваны інстытут Прэзідэнта.

Ігар Марзалюк, старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі: "Гэта той сімвал веры, гэта тыя вартасці, якія мы лічым галоўнымі і асноўнымі для беларускага грамадства. Гэта тое, без чаго няма дзяржавы, тое, без чаго няма разумення таго грамадства і соцыума, якое мы хочам будаваць, якое мы будуем".

Анатоль Бутэвіч, намеснік старшыні савета Беларускага фонду культуры: "Беларусі лёс наканаваў так, што яна доўга станавілася Беларуссю, хаця землі гэтыя існавалі, існуюць і, спадзяёмся, будуць існаваць вельмі доўга. Але, тым не менш, шлях да сваёй самастойнасці, у тым ліку і Канстытуцыі, быў вельмі няпросты".

Па традыцыі напярэдадні свята ў краіне праходзіць акцыя "Мы - грамадзяне Беларусі!" - праект, які 14 гадоў назад ініцыяваў Беларускі саюз моладзі. Кіраўнікі дзяржорганаў урачыста ўручаюць пашпарты выдатнікам вучобы, спорту і грамадскага жыцця.