Гандлёвая інспекцыя Мінгандлю Беларусі - на варце інтарэсаў спажыўцоў. За два месяцы працы новай структуры праведзена амаль 400 праверак. У 95% выпадкаў устаноўлены парушэнні законаў. Хто парушае? І для чаго створаны тэлефон даверу? На ўсе пытанні адкажа першы намеснік Міністра гандлю Артур Карповіч. Актуальнае інтэрв'ю - глядзіце сёння ўвечар на інфармацыйным канале Панарама.














