Сёння 66-ы дзень нараджэння адзначае Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі Павел

19 февраля 2018

45 гадоў таму ён прысвяціў сваё жыццё служэнню Рускай праваслаўнай царкве і 5 гадоў, як звязаў сваё духоўнае і пастырскае жыццё з Беларуссю. Сёння 66-ы дзень нараджэння адзначае Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі Павел. За гады дзейнасці ў нашай краіне Уладыка зрабіў усё, каб увабраць асновы і традыцыі беларускай нацыянальнай культуры, пазнаць характар і менталітэт беларусаў і нават вывучыць беларускую мову. Мітрапаліт Павел умацаваў і павысіў статус праваслаўя як аўтарытэтнага сацыяльнага і духоўнага інстытута сучаснага грамадства. З днём нараджэння Мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі павіншаваў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка.