Сёння 2 года тэлеканалу "Беларусь 4. Брэст"

15 декабря 2017

Гэты дзень для ўсёй каманды не толькі прыемны, але і напружаны: з 7-мі раніцы да 10-ці вечара ў прамым эфіры - марафон "Дзень тэлегледача". Гэта свята ў гонар тых людзей, якія глядзяць тэлевізар кожны дзень. І сёння "Беларусь 4. Брэст" дапамагае гледачам выявіць творчыя здольнасці і дэманструе відэаролікі, дасланыя імі загадзя. Пашанцуе ўсім удзельнікам марафона - іх чакаюць падарункі.