І сёння ж скончыўся тэрмін падачы дакументаў для рэгістрацыі на цэнтралізаванае тэсціраванне.
Як будуць праходзіць выпрабаванні і якія спецыяльнасці сёння самыя папулярныя - ведае Аляксей Кандраценка. Аўдыторыя ранішняга эфіру Беларусь 1 сёння як ніколі маладзёжная - 11-класнікі здаюць экзамены. Па традыцыі тэмы пераказаў аб'яўляюць прадстаўнікі Міністэрства адукацыі ў прамым эфіры.
З 9 раніцы і да поўдня хлопцы з дзяўчатамі сканцэнтраваныя - на экзамене важная не толькі адзнака. Тут вырашаецца іх будучыня.
Адно з сёлетніх новаўвядзенняў - экзамен па замежных мовах.
Васіль Будкевіч, намеснік Міністра адукацыі Беларусі: Асаблівасць гэтага выпускнога года для 11 класаў школ у тым, што з'яўляецца 4 экзамен па замежнай мове. С 1 і па 12 чэрвеня мы правядзём экзамены ў штатаным рэжыме. Усе педагогі і вучні гатовыя паказаць свае веды.
Паказаць свае веды ўжо хутка давядзецца і на цэнтралізаваным тэсціраванні.
Сяргей Кучук, намеснік старшыні камісіі па правядзенні цэнтралізаванага тэсціравання: Адзінае, што можна адзначыць сёлета - гэта зніжэнне колькасці тых, хто жадае прайсці ЦТ. Гэта звязана з памяншэннем колькасці выпускнікоў школ.
Адзначу, што першае выпрабаванне ў рамках цэнтралізаванага тэсціравання пройдзе 14 чэрвеня. У гэты дзень можна будзе праверыць сябе ў веданні беларускай мовы.
Час пачатку ЦТ - 11 гадзін. Сертыфікаты можна будзе атрымаць у пунктах, дзе праходзіла рэгістрацыя. У цэлым сёлета прыём у сталічныя ВНУ будзе паменшаны. Скароціцца набор будучых юрыстаў і эканамістаў. У прыярытэце прафесіі, звязаныя з тэхналогіямі. Гэта такія спецыяльнасці як эканоміка электроннага бізнесу, кіраванне інавацыйнымі праектамі.