Зрабі моднае сэлфі ў чаканні транспарту

7 августа 2018

Прыпынкі з вясёлымі фоташпалерамі з'явіліся ў сталіцы. Час чакання аўтобуса ці маршруткі зробіць больш разнастайным пошук удалага ракурсу для фота. Фон ёсць на любы густ. А для аматараў утульнасці - рознакаляровыя дываны.

Адмысловыя фотазоны з'явіліся на праспекце Незалежнасці і Пераможцаў ля "Мінск-Арэны". Галоўнае - не прапусціць свой аўтобус.