Зрабіць мытны кантроль празрыстым, а ўмовы больш камфортнымі

5 июля 2013

Такую мэту на сёння ставяць спецыялісты Нацыянальнага аэрапорта. На шляху да спрашчэння і аптымізацыі ўмоў ўжо зроблены першыя крокі. З мая мытная служба Мінск-2 каардынуе фітасанітарную і ветэрынарную службы. Цяпер пасажырам не трэба чакаць гэтых спецыялістаў, каб праверыць багаж.


Інфраструктуру аэрапорта таксама чакаюць перамены. Мадэрнізацыя прадугледжвае не толькі дадатковыя шляхі зносін з чыгункай і рэканструкцыю дзеючага аэравакзальнага комплексу, але і будаўніцтва новага. Першы этап мадэрнізацыі завершыцца да чэмпіянату свету па хакеі.