Зрабіць сэлфі і атрымаць білет на II Еўрапейскія гульні

27 декабря 2018

Міжнароднае радыё "Беларусь" прадоўжыла тэрміны прыёму творчых фотапрывітанняў да спаборніцтваў. Адправіць сваё сэлфі можна да 25 лютага. Каб паведаміць пра гэта слухачам, у студыю Дома радыё завітаў Лесік - талісман II Еўрапейскіх гульняў. Ён таксама прадэманстраваў білеты будучых спаборніцтваў.

Фотаконкурс стартаваў яшчэ ў красавіку. Удзел у ім узялі жыхары 26 краін, у тым ліку Алжыра, Бангладэша, Емена.