Зрабіць прышчэпку ад COVID-19 можна ў любой паліклініцы
14 июля 2021
Актыўнымі тэмпамі ідзе вакцынацыя ў Беларусі. Пашпарт або вадзіцельскае пасведчанне. Гэтага будзе дастаткова для таго, каб вакцынавацца ад COVID-19. Зрабіць прышчэпку можна ў любой паліклініцы (нават той, да якой вы не адносіцеся). А таксама на чыгуначным вакзале, гандлёвых цэнтрах, рынку. Вакцынуюць па жывой чарзе. У сярэднім чаканне складае парадку 15 хвілін. Ужо пасля ўколу папросяць ненадоўга затрымацца на выпадак праяўлення пабочных эфектаў. У нашай краіне зараз прышчапляюць двума прэпаратамі - кітайскім і расійскім "Спадарожнікам V", разлітым у Беларусі. Вакцына на выбар. Для кожнай - свае ўмовы захоўвання.













