Зрабіць дапамогу адраснай і эфектыўнай. Указ аб сацыяльнай падтрымцы каментуе намеснік міністра працы

23 мая 2020

Важныя сацыяльныя рашэнні, якія былі прынятыя на гэтым тыдні

Указ аб падтрымцы стаў чарговым знакам увагі асобным, найболей уразлівым катэгорыям грамадзян - гэта шматдзетныя мамы, людзі з абмежаванымі магчымасцямі і беларусы шаноўнага ўзросту.

Тым, хто мае патрэбу, - дадатковая падтрымка

Тэма сацыяльнай адказнасці як дзяржавы, так і бізнесу на сталым кантролі Прэзідэнта. Да яе вяртаюцца рэгулярна. Сярод цяперашніх навацый падпісанага ўказа - бясплатнае ЭКА для жанчын да 40 гадоў. Шлюбныя пары, якія маюць патрэбу ў падобнай працэдуры і пры наяўнасці адпаведных медпаказанняў, змогуць атрымліваць яе за кошт дзяржавы. Дакументам таксама прадугледжаныя льготы для мам, якія нарадзілі чацвярых і больш дзяцей. Ім запішуць у працоўны стаж час знаходжання ў дэкрэце да 12 гадоў. Прадугледжаныя выплаты для інвалідаў і шматдзетных сем'яў. Адна з навацый датычыцца работнікаў з няпоўным страхавым стажам. У каго ён большы за 10 гадоў, але меншы за неабходны. Раней гэтая катэгорыя пенсіянераў прэтэндавала толькі на сацыяльную пенсію.

У Беларусі з'явіцца пенсія па ўзросце пры няпоўным страхавым стажы


Валерый Кавалькоў, намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Беларусі: "Указам прадугледжваецца новы від пенсіі па ўзросце. Гэта пенсія па ўзросце пры няпоўным страхавым стажы. Яна будзе прызначацца дыферэнцыявана ў залежнасці ад страхавога стажу, які ёсць у чалавека. За 10 гадоў страхавога стажу памер пенсіі складзе 73 % бюджэту пражытачнага мінімуму пенсіянера, або 137 рублёў на сённяшні дзень. І памер пенсіі будзе павялічвацца на кожныя 3 % ад гэтага бюджэту за дадатковы год страхавога стажу больш за дзесяць". 

У "Галоўным эфіры"

Гэта толькі частка інтэрв'ю з намеснікам міністра працы і сацыяльнай абароны Беларусі Валерыем Кавальковым. Поўную версію мы пакажам заўтра ў" Галоўным эфіры".