Зрабіць больш чыстай родную зямлю заўтра выйдуць мільёны беларусаў

21 апреля 2017

Калі працягваць тэму традыцый, так ужо павялося, што кожны год у гэтыя красавіцкія дні не абыходзіцца без суботніка. Для шматлікіх гэтая ідэя з савецкага мінулага даўно перарасла ў важную і добрую справу.

Вось і заўтра зрабіць больш чыстай родную зямлю выйдуць мільёны беларусаў. Да акцыі традыцыйна далучаюцца міністры, парламентарыі, сенатары. Геаграфія акцыі - літаральна кожная вуліца. Правесці суботнік можна як на рабочых месцах, так і добраўпарадкаваць славутасці, пахаванні часоў Вялікай Айчыннай вайны, тэрыторыі населеных пунктаў, падрыхтаваць дзіцячыя аздараўленчыя лагеры да летняга сезона. Частка заробленых сродкаў будзе накіравана на будаўніцтва знакавых беларускіх аб'ектаў.