Зрабілі для ўсіх, а аказалася, што ледзь не парушылі закон

30 марта 2016

Жыхары вёскі Рахавічы пачысцілі калгаснае возера, насыпалі па берагах пляжы і нават запусцілі рыбу, а зараз дзяжураць, каб вадаём не спусцілі меліяратары. Мясцовых жыхароў бянтэжыць заява ўлад, што гэта сажалка ўпершыню за 20 гадоў раптам стала прычынай таго, што палі СВК аказваюцца падтопленымі, што перашкаджае тэхніцы сеяць. А ачыстка возера і новая альтанка амаль самаўпраўства.

Падрабязнасці ў рэпартажы Дзмітрыя Смірнова. На возеры ў вёсцы Рахавічы ўсё было спакойна апошнія 20 гадоў. Дзеці купаліся, дарослыя загаралі і лавілі рыбу. Тры гады таму камфорт парушылі работнікі прадпрыемства меліярацыйных сістэм. Раптам высветлілася, што невялікі вадаём плошчай крыху больш за палову гектара падтоплівае палі СВК.

Хоць першапачаткова абяцалі, што месяц, максімум два, і пачышчанае возера зноў будзе поўным. Дарэчы, наконт падтаплення ў мясцовых жыхароў сваё экспертнае меркаванне.

Цярпенне мясцовых у выніку скончылася, яны вырашылі ўзяць ініцыятыву ва ўласныя рукі.

Гэта возера стала прыкладам сапраўднай беларускай талакі. Мясцовыя жыхары самі збіралі грошы на аднаўленне, самі будавалі альтанкі і масткі. Нават насыпалі пляж.

Абыякавых да справы ачысткі і ўладкавання возера практычна не аказалася. Дапамагалі не толькі ў Рахавічах, але і з суседніх вёсак. У выніку летам былая тэхнічная сажалка набыла ўласную інфраструктуру.

Сёння кіраўніцтва мясцовага сельскага выканкама ўпэўнена, што знайшло кампраміснае рашэнне, каб нікому не было крыўдна.

Ці стане спецыяльная брыгада сапраўды прыязджаць апускаць і паднімаць узровень у возеры кожны сезон - праверыць можна будзе ўжо летам. А мясцовыя жыхары пакуль рыхтуюць брус і дошкі для новых альтанак.



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя