Зборнік дзіцячых архітэктурных праектаў выпусцілі ў беларускай сталіцы

20 января 2020
Дзіцячыя архітэктурныя чарцяжы супраць прафесійных авангардных праектаў.  Унікальную кнігу-даследаванне выпусцілі ў Мінску  ў Школе архітэктурнага мыслення. Дзеці праектавалі дамы будучыні так,  як робяць прафесійныя архітэктары: ёсць план, фасад і разрэз. Усяго ў кнізе больш за 300 старонак, тэксты напісаны на трох мовах: рускай, беларускай і англійскай. Дарэчы, у кожнага экзэмпляра свая непаўторная вокладка. На ёй дзеці самастойна падпісвалі назву зборніка.

Школа архітэктурнага мыслення для дзяцей існуе 4 гады. У вучэбнай праграме розныя дысцыпліны - ад архітэктуры і сучаснага мастацтва да сацыялогіі і экалогіі.