Зборная Беларусі згуляе з чэхамі на чэмпіянаце свету па хакеі

24 мая 2021

Сёння працягваем хварэць за нашых хакеістаў. У рамках групавога этапа чэмпіянату свету па хакеі зборная Беларусі правядзе паядынак з чэхамі. Прамая трансляцыя матчу - у 20:15 на "Беларусь 5". Нагадаем, напярэдадні нашы хлопцы здабылі гістарычную перамогу над шведамі.